Педагоги в военной гимнастерке

Ссылка на альбом "Учителя-ветераны Великой Отечественной войны"

Ветэранам вайны

Кавальчук Алена Аляксееўна

 

Аўторак. Цішыня. Урок ідзе.

Схіліліся над партамі галовы.

Напружана працуюць вучні ўсе,

Якія пішуць верш пра свята Перамогі.

 

І гледзячы на іх, я ўспамінаю,

Як голавы свае схіліўшы,

Стаяць у радок сівыя ветэраны

На мітынгах, нічога не забыўшы.

 

Ім не забыць пра выбухі і стрэлі,

Акопы, вырытыя ямы,

Пра франтавых сяброў, якія пелі

У перадышках між баямі.

 

Пра цяжкасці, пра вошы, пра раненні,

Пра смерць, якая так стаяла блізка.

І пра шчаслівыя імгненні,

Калі чарпалі суп з жалезнай міскі.

 

І кожны год святочны гэты дзень

Усё меней ветэранаў сустракае.

Я пажадаць хачу, каб смерці цень,

Няхай над імі не блукае.

поделиться в: